Які горад абавязаны нараджэннем Рыжскай мірнай дамове?


З-за блізкасці да мяжы з БССР улады міжваеннай Польшчы перанеслі цэнтр Дзісненскага павета ў буйное мястэчка Глыбокае. Атрымаўшы добры імпульс да развіцця, Глыбокае даволі хутка пераўтварылася ў горад.

А польская ўлада распачала тут саліднае будаўніцтва: для чыноўнікаў, якія прыбылі з Польшчы, узводзіліся адміністрацыйныя і жылыя будынкі, пераважна ў своеасаблівым г.зв. закапанскім стылі. Значная частка апошніх ацалела. Сёння яны выдзяляюцца сярод савецкай забудовы і надаюцца на рэстаўрацыю ды выкарыстанне ў якасці турыстычных аб’ектаў.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu