Якая падтрымка патрэбная вашым рэгіёнам?

Урад Беларусі ведае, як вылучыць адсталыя рэгіёны. Даходы бюджэту, колькасць насельніцтва, занятыя ў эканоміцы, заробкі, таваразварот – вось асноўныя паказнікі. Сяргей Румас падпісаў пастанову, якая акрэслівае, якія рэгіёны будуць прызнаныя адсталымі. Пра гэта размаўляем з Яраславам Раманчуком, эканамістам.