Якая еўрапейская краіна штурхае нас у «русский мир»?

Зрабіць Беларусь раз і назаўжды часткай «русского мира» можа жадаць не толькі Расея. Такі парадак выгадны нават некаторым краінам NATO, лічыць вайсковы эксперт Андрэй Паротнікаў, госць праграмы «Размова» Святланы Калінкінай.

Ці наступіла адліга ў стасунках Беларусі ды NATO? Госць «Размовы» Святланы Калінкінай вайсковы эксперт Андрэй Паротнікаў зазначае, што дакладна можна заяўляць: двухбаковыя дачыненні не сталі горшымі. Пры гэтым эксперт зазначае, што не ўсе чальцы NATO гатовыя вітаць Беларусь у шэрагу паплечнікаў.

З якой краінай з блоку NATO ў нас найгоршыя стасункі? На думку госця праграмы, з Літвой.

«Тут ёсць шэраг чыннікаў, але мне падаецца, што перш за ўсё ідэалагічны, – зазначае Андрэй Паротнікаў. – Літоўская нацыянальная самасвядомасць базуецца на міфе аб тым, што Вялікае Княства Літоўскае было менавіта іхнай дзяржавай. Што датычыць людзей, якія абазнаныя ў праблематыцы, высокапастаўленыя чыноўнікі разумеюць, што гэта не так, і калі пачнецца працэс вяртання Беларусі ў Еўропу, гэты працэс будзе закранаць у тым ліку і гістарычную палітыку. Яны проста прайграюць».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі

Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?

Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст

Стрымаў з акцыяў больш не будзе?

Што будзе, калі партыю «Разам» зарэгіструюць?

Якія абставіны могуць падштурхнуць Лукашэнку да перамоваў?