Як золата на купалах выклікала скандал


Залатыя цыбуліны замест гістарычнага наверша. Скандал вакол старадаўняга Троіцкага сабору ў Слоніме разгарэўся пасля рэстаўрацыі гэтага помніка архітэктуры.На думку гісторыкаў і архітэктараў, новыя купалы, якія ўзнялі на царкву, скажаюць яе архітэктурны выгляд. Адмыслоўцы ў адзін голас кажуць, за ўсю сваю амаль 400-гадовую гісторыю гэты сабор, які раней уваходзіў у склад манастыра бернардзінцаў, ніколі не меў залатых купалаў.Іншыя тэмы выдання: неабыякавыя людзі аднаўляюць памяць знакамітага роду Ваньковічаў; на прытоках ракі Вілія валанцёры бароняць ласося аб браканьерства; малады мужчына раптоўна стаў інвалідам – лекары не ведаюць, чаму гэтак адбылося.

МЯ, belsat.eu