Як змагаюцца з рэпрэсіямі «экстрэмісцкім заклікам»?


У адным з беларускіх лясоў, прынамсі гэтак вынікае са здымкаў, прайшла акцыя салідарнасці з пакаранымі за экстрэмізм. Пікет правялі актывісты кампаніі Legalize Belarus. Аб’яднанне між іншага выступае за легалізацыю марыхуаны і змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства.

Адзін з чальцоў Legalize Belarus Станіслаў Шашок на сувязі:

– Што было напісана на гэтых картках на вашых фотаздымках?

Там было шмат картак, каля 10 штук, на іх былі розныя надпісы. На адных з іх былі размешчаныя надпісы, напрыклад, «экстрэмісцкі заклік» ці «выява 560 на 440». Таксама была папера з надпісам «Без назвы» і таксама былі адлюстраваныя (праз люстэрка) надпісы, якія ў нас змешчаныя ў спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў.

– То бок тыя карткі з дзіўнымі надпісамі, якія не маюць нічога агульнага з экстрэмізмам, з’яўляюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі?

Так, менавіта. І гэта яшчэ не шмат. Мы толькі адабралі тыя, якія нам спадабаліся, але калі вы адкрыеце спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, то вы вельмі здзівіцеся. Надпіс «Без назвы» лічыцца ў нас экстрэмісцкім. Ці выява з нейкай цялежкай, прабачце, з гноем.

– Вы правялі гэтую акцыю ў падтрымку асуджаных за экстрэмізм. Чаму вы лічыце, што яны асуджаныя незаконна і патрабуюць падтрымкі?

Тут казаць пра закон увогуле не трэба, бо гэта натуральна рэпрэсіі…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu