Як жывуць сваякі беларускіх святых?

Шмат хто з нас уяўляюць святых ці блаславёных людзей як асаблівых, нібыта з іншага свету. Але часта яны жылі, як усе. Маглі граць на гітары, як святая Валянціна Менская, ці быць былымі банкірамі, як Аляксандр Коўш. Галоўнае, гэта былі людзі, якія сваёй моцнаю верай, адданасцю Богу, добрымі ды самаахвярнымі дзеяннямі дапамагалі іншым, ратавалі жыцці ў час рэпрэсіяў і войнаў.

У велікодным выданні ток-шоу «Кожны з нас» пра беларускіх святых распавядаюць іхныя сваякі і паслядоўнікі.

Блажэнная Валянціна Менская – першая беларуская святая, кананізаваная ў ХХІ стагоддзі. Яна паходзіла са святарскай сям’і са Станькава. У час ганенняў шмат якіх ейных блізкіх сваякоў саслалі, расстралялі. У 1933 годзе Валянціна аказалася прыкаванаю да ложка цяжкаю хваробаю. Сведкі ўзгадваюць, як малітваю яна дапамагала ўсім, хто прыходзіў, вылечвала дзетак, прадказвала лёс. Пасля смерці Валянціны Менскай, яшчэ да таго, як царква абвясціла яе святою, людзі прыходзілі да ейнае магілы, каб прасіць дапамогі, знайсці супакой ці падзякаваць за добрыя дзеянні.

Падчас карнай аперацыі ў вёсцы Росіца ў лютым 1943 года нацысты спалілі 1528 жыхароў. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра мелі права зʼехаць, але не пакінулі людзей ды прынялі пакутніцкую смерць. У 1999-ым яны былі далучаныя да ліку блаславёных.

У ліпені 1943 года ў Наваградку фашысты расстралялі 11 сясцёр-назарацянак. Манашкі ахвяравалі сваймі жыццямі, каб уратаваць святара і 120 арыштаваных, якіх фашысты ў выніку не забілі. Сёстры былі далучаныя да ліку блаславёных.

Глядзіце велікодную праграму пра беларускіх святых ХХ стагоддзя: пра мужнасць, дабрыню, самаахвярнасць і адданасць веры.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Больш матэрыялаў

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы