Размова дня Як жывуць беларусы, якія маюць праблемы з псіхікай?


Псіхіятрычная лякарня ці добраахвотная ізаляцыя – не адзіныя варыянты існавання для людзей з псіхічнымі разладамі, лічыць госця праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам, дырэктар Клубнага дому Вольга Рыбчынская.

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад 10 да 12% жыхароў Зямлі маюць праблемы з псіхікай. Можна меркаваць, што кожны дзясяты жыхар Беларусі на працягу жыцця сутыкаецца з праблемамі псіхічных разладаў. І хоць Беларусь у пытаннях дапамогі людзям з псіхалагічнымі і псіхічнымі праблемамі знаходзіцца на перыферыі еўрапейскіх практык, шмат што можна зрабіць ужо сёння, заўважыла госця праграмы «Размова дня» дырэктар Клубнага дому Вольга Рыбчынская.

«Нельга сказаць, што павялічваецца колькасць людзей, якія хварэюць на дэпрэсію. Лекары кажуць, што наадварот – людзі сталі часцей звяртацца па дапамогу, і таму лічбы растуць. Але сапраўды ва ўсім свеце дэпрэсія робіцца праблемай, бо нясе на сабе эканамічны цяжар. У еўрапейскіх краінах на другім месцы знаходзяцца «бальнічныя» менавіта з-за дэпрэсіі», – распавяла Вольга Рыбчынская.

Госця праграмы адзначыла, што ў Беларусі дактары рэдка звязваюць дрэннае адчуванне чалавека з дэпрэсіяй. Прычыны боляў у страўніку, сэрцы, высыпанняў на скуры шукаюць у праблемах з целам, а не з псіхікай.

На жаль, пакуль тэма псіхічных хвароб моцна стыгматызаваная, звязаная з негатыўнымі эмоцыямі.

«Першае гэта страх, а другое – гэта сорам. Мы сарамацімся захворванняў. Да гэтага часу існуе меркаванне, што псіхічныя разлады – гэта віна самога чалавека, гэта нейкі няправільны характар або пакаранне за нейкія дрэнныя ўчынкі ў гэтым або мінулым жыцці», – лічыць экспертка.

Таксама ў праграме «Размова дня»:

  • Чаму дэпрэсію часта прымаюць за дрэнны характар?
  • Ці можна пазбегнуць абмежаванняў, якія накладваюцца на людзей з псіхічнымі захворваннямі?
  • Хто і як дапамагае людзям з псіхічнымі разладамі наладзіць жыццё ў Беларусі?
Глядзі таксама
Каментары