Як здарова харчавацца на беларускую пенсію?

Шмат хто з беларусаў з трывогай думаюць пра сваю будучую старасць. А як іначай? Пенсіянераў неахвотна бяруць на працу, на іх не робяць вялікіх ставак, жыць даводзіцца на мізэрныя пенсіі.

Як харчавацца якасна і нядорага, у ток-шоу «Кожны з нас» распавядае доктар медычных навук, прафесар Андрэй Ільніцкі.

Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечана таму, як перамагчы старасць і дыхаць на поўныя грудзі ва ўзросце 70, 80, 90 год:

У студыю прыйшоў наш зямляк DJ Kazimir, які размяняў восьмы дзясятак. Ён адыграў прагрэсіўны дыджэйскі сэт, выцягнуўшы на танцпляцоўку дзяўчат.

Тамара Дзялендзік на камеру прадэманстравала свае магнітычныя здольнасці і села на шпагат, калі вядоўца не паверыў у яе юную гнуткасць. Спадарыня Тамара падзялілася рэцэптам, як пераўтварыць пенсійны век у самую прадуктыўную і цікавую пару жыцця.

«Я не разумею, як мужчына, якому ўсяго 65 год, можа жаліцца, што ён стары і хворы», – здзіўляецца мянчук Пётр Змяеўскі, які размяняў дзявяты дзясятак і мінімум тройчы на тыдзень «пампуе» мышцы ў трэнажорнай зале.

Як дзейнічаць, каб быць у такой жа цудоўнай форме ва ўзросце 82 год? Самыя кваліфікаваныя ў СНД прафесары-герантолагі тлумачаць, як трэба харчавацца пажылым людзям і з якімі праблемамі старыя сутыкаюцца ў Беларусі і ў свеце.

Больш матэрыялаў

«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?

Вялікая Айчынная вайна – прапагандысцкі міф ці нагода для гонару?

Рост коштаў, звальненні, галеча. Беларусь чакае вяртанне ў 1990-я

«Гэта біялагічная бомба». Дактары ды сваякі загінулых – пра каронавірус

Ні дыягназу, ні інваліднасці, ні пенсіі: чарнобыльцы распавялі, як іх ашукала дзяржава

Перамагчы смерць: беларусы распавялі пра цуды, што з імі сталіся