Як выпусціць па амністыі рыбіну

Чаму мы кажам «хадзіць на рыбу»? Як называецца рыбалоўны рыштунак? Што такое «рыбамабіль», «мясарубка», «пінгвін»? Як правільна гатаваць юшку? У чым спецыфіка зімовай рыбалкі? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць пра гэта з рыбакамі Ігарам Крэбсам ды Ігарам Капусціным.Хадзіць на рыбалку, на рыбу (не па рыбу, бо па рыбу ходзяць у краму!)Лавіць рыбу / вудзіць (рас. удить)Рыштунак рыбака – рас. снаряжение рыбакаВу́да – рас. удочкаЛёска (праз ё!)Шпуля для намотвання лёскіПаплавокГрузіла / патапецЗваночак – рас. колокольчикКручокПадхватнік / сачок для выцягвання рыбыЗімовая рыбалкаЛедабур – прылада для таго, каб рабіць лункі ў лёдзеРыбнікПрыкорм – рас. подкормкаСумесь – рас. смесьПрынада (рас. приманка) / насадкаБлясна – прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкіМармышка – тып блясны; кручок, запаяны ў драбінкуМатыль – лічынка камараШыцік – маленькі рачны чарвячок, рас. ручейникАпарыш – лічынка мухіРыба бярэцца / торкаецца / клюе – рас. клюетАку́нь – рас. окуньШчупак – рас. щукаПячкур – рас. пескарьМянтуз – рас. налимПлотка – рас. плотваВерхаводка / быстранка – рас. уклейкаЖабры / шчэлепыЛуска – рас. чешуяЮшка – рас. ухаЗапечаны лешч з бульбайСмажаны (рас. жареный) карп

Рыбалоўны жаргон

Барада – моцна заблытаная лёскаТэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формыПінгвін – рыбак на лёдзеМясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуляКатлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбыМорква – прыкорм, злеплены ў форме конусаПаркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнікАмніставаць рыбу – адпусціць рыбу назад, у вадаёмСундук – судакЛаўрушка – дробны падлешчыкЗубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупакаСікельда, сікіляўка, нанарыбка, піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, моладзь, недамерак – пра дробную рыбуЛапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшчаОБТ («олд беларашн традзішн») – выпіўка на рыбалцыАбрэз – перакусванне рыбай лёскіРыбамабіль – аўтамабіль, у якім рыбак едзе на рыбалку

Больш матэрыялаў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах