Як выглядае вяселле ў сучаснай вёсцы? Запрашае праграма «Вяскоўцы»


Хто пераходзіць дарогу маладым і чаму вядоўцу прыйшлося замяніць нявесту – глядзіце ў прэм’ерным выданні народнай праграмы «Вяскоўцы».

Вядоўца Віктар Шукеловіч прапануе адчуць атмасферу сапраўднага палескага вяселля і пабачыць каларытныя моманты непадробленага вясковага святкавання.

Віктар высвятляў, як у адным з беларускіх селішчаў робяць маладым «пераходы», ходзяць «у цыганы» і дзеляць каравай. Захаваўся тут звычай «затанцоўвання» вяселля. Усім гасцям нельга скакаць ажно да таго моманту, пакуль урачыстасць не «затанцуюць» бацькі маладой. Лічыцца: наколькі энергічна і жыццярадасна будуць рухацца бацька і маці ў танцы, настолькі ўдалым і шумным будзе ўсё свята.

Якія песні і прыпеўкі спяваюць за сталом, як жартуюць і пад якую музыку танцуюць сучасныя вяскоўцы – гэта вы даведаецеся з праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.