Як выганяюць студэнтаў


Рэжым падрыхтаваў для грамадзянаў Беларусі сотні варыянтаў катаванняў: ад адключэння цяпла і вады да выштурхоўвання з месцаў вучобы і працы.

Студыя «Размовы» на сувязі з Варшавай, куды быў вымушаны з’ехаць студэнт чацвёртага курсу Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Міхаіл Хасіневіч пасля таго, як яго адлічылі з вну і пагражалі забраць у войска. Пакінуць краіну ў маладога чалавека атрымалася толькі з другой спробы, бо межы былі зачыненыя.

Сёння малады чалавек спрабуе працягнуць навучанне ў Польшчы і так выказваецца наконт таго, калі зможа вярнуцца ў краіну:

«Звычайна, калі тая пытанні задаюць аналітыкам, яны вельмі стараюцца яго неяк абыйсці. А я нават не палітычны аналітык, так што канешне не магу нічога толкам сказаць. Чамусьці ва ўсіх у галовах ёсць такі прамежак – некалькі месяцаў, год. Болей мы рэжыму не даем. Але гэта цалкам эмацыйныя прагнозы на ўзроўні пачуццяў», – выказаўся Міхась Хасіневіч.

Глядзіце «Размову» Уладзіміра Мацкевіча цалкам, каб пазнаёміцца з гісторыяй адлічанага студэнта-медыка Міхаіла Хасіневіча.

Глядзіце таксама:

Размова
Студэнта адлічылі, бо «перашкаджаў кітайцам»
2020.11.05 08:06

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu