Як «Вясёлка» ратуе наркаманаў, алкаголікаў і гульняманаў


Мабыць, адчай і безвыходнасць адчувае той, хто хоць раз спрабаваў самастойна, аднак беспаспяхова перастаць піць або ўжываць наркотыкі.

Шмат каго пачынае пераследаваць невыноснае пачуццё віны, сораму і думкі пра суіцыд. У такія моманты вельмі важна звярнуцца па дапамогу да прафесіяналаў. Рэабілітацыйны цэнтр «Вясёлка» быў створаны камандай псіхолагаў з досведам 9 красавіка 2007 года. З таго часу ў яго сценах прайшлі лячэнне 900 з лішкам наркаманаў і алкаголікаў, большасць з якіх вярнулася да паўнацэннага жыцця і забыліся пра жахі актыўнай залежнасці.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Маці-адзіночка гадуе двух сыноў-інвалідаў і чакае вашай дапамогі

Жахлівая гісторыя маці-адзіночкі, якая засталася са сваёй бядой сам-насам.

Аляксандра адна выхоўвае двух сыноў-інвалідаў на пенсію ўсяго 800 рублёў у месяц. Жанчына ледзь зводзіць канцы з канцамі і таму вельмі баіцца, што ў яе могуць адабраць дзяцей. Усё часцей сацыяльныя службы наведваюць гэтую сямʼю. Аляксандру запалохалі так, што яна баіцца звярнуцца па дапамогу на беларускія тэлеканалы.

Мы вельмі просім вас звярнуць увагу на гэтую гісторыю і дапамагчы людзям. Каманда праграмы «Рэпартэр» адправілася ў лазню, туды, дзе знайшлі часовы прытулак мама і двое дзяцей.

Кантакт: +375293556335, Аляксандра Сафонава

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле № 514 ААТ «ААБ «Беларусбанк»

УНП 100420097

МФО 153001614

– беларускія рублі: транзітны рахунак № 3819382102369 на дабрачынны рахунак № 000003 у філіяле № 514/327

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Сафонавай Аляксандры Уладзіміраўны для лячэння Кірылава Станіслава Дзянісавіча.

Орля – беларускае мястэчка на польскім Падляшшы з багатай супольнай гісторыяй

Орля, што ў Падляскім ваяводстве Польшчы, дзе большасць жыхароў складаюць этнічныя беларусы. Гэта адзіная гміна ў Польшчы, у якой, згодна з законам аб нацыянальных меншасцях, у мясцовым урадзе можна афіцыйна карыстацца беларускай мовай, а на дарогах пабачыць двухмоўныя, беларуска-польскія знакі.

Цягам звыш пяцісот гадоў свайго існавання Орля застаецца асяродкам шматлікіх культураў і веравызнанняў. Унікальнасць гэтай мясцовасці ацанілі апошнім часам польскія ўлады, арганізуючы там афіцыйнае адкрыццё падляскай часткі дваццаць пятых Еўрапейскіх дзён спадчыны.