Як у Менску ўзнік крэатыўны хаб «Корпус 8»


«Усё, што мы робім, мы лічым абсалютна ўнікальным. Унікальным не толькі тут, у Менску, у Беларусі, а ўнікальным паўсюль. Ніякіх рэвалюцыйных матываў у нас тут няма, толькі тое, што мы робім, можна назваць рэвалюцыяй у галовах людзей», – кажа стваральнік хабу Вадзім Жук.

Уся гісторыя з гэтым будынкам пачалася з пошуку школай фатаграфіі «Studio67» новых памяшканняў.

«Нам удалося дамовіцца наконт гэтага будынку, але яго плошча аказалася ўтрая большай, чым нам было патрэбна. Таму мы прапанавалі гэтыя плошчы нашым партнёрам, калегам ды сябрам. Тым самым сабралі тут набор ініцыятываў, якія, змяшчаючыся ў адным будынку, уяўляюць сабой хаб», – працягвае Вадзім Жук.

Больш – у відэаверсіі вышэй