Як у менскіх прадпрымальнікаў забіраюць гандлёвы цэнтр


Дзяржава адбірае ў прадпрымальнікаў «Імпульс-2»

Паўтары сотні прадпрымальнікаў 5–10 гадоў таму ўклалі немалыя грошы ў будаўніцтва гандлёвага цэнтру «Галерэя», больш вядомага як «Імпульс-2». Выдаткаваныя грошы абясцэніліся, фірма-інвестар «Фарт-Плюс» – амаль банкрут, а дзяржава адбірае гатовы абʼект. Інвестары прайшлі ўсе магчымыя суды ды інстанцыі і не разумеюць, як гэта магчыма ў нашай краіне.

Схадзіў на пошту, набыў наркотыкі

Віталя асудзілі за распаўсюд наркотыкаў. Ён пагадзіўся распавесці, як цягам гадзіны, нават не пакідаючы свайго раёну, можна набыць псіхатропныя рэчывы. Паводле статыстыкі ў кожным пад’ездзе жыве мінімум адзін наркаспажывец. Але калі два гады таму гэта былі так званыя макавыя бубкі, то сёння – выключна сінтэтычныя псіхатропы. Эксперты лічаць, што да наркатызацыі краіны спрычыніліся сілавікі-пярэваратні, якія ўдзельнічаюць у абароце забароненых рэчываў.

Апытанне: як змагацца з распаўсюдам наркотыкаў?

За два гады ў нашай краіне ад перадазіроўкі наркотыкамі памерлі 80 чалавек. Гэта пераважна маладыя людзі. Кіраўнік краіны запатрабаваў зрабіць асуджаным паводле наркатычных артыкулаў больш жорсткія ўмовы ўтрымання. Мы запыталіся ў менчукоў: як яны прапануюць змагацца з распаўсюдам наркотыкаў?

Закладнікі дамоў-помнікаў архітэктуры

Жыхарам Паўночнага завулку нібы пашанцавала. Жывуць у цэнтры Менску, побач з Тэатрам музкамедыі ды Домам Ураду. Да таго ж побач будуюць трэцюю лінію метро. Дамы тут паўсталі пры канцы ІХ – у пачатку ХХ стагоддзя, іх лічаць гістарычна-культурнаю каштоўнасцю. Закладнікамі гэтага статусу і сталі менчукі. Яны не могуць мадэрнізаваць сваіх хатаў і не спадзяюцца на знос, бо статус гэтага не дазваляе.

Пад Бабруйскам дачнікі садовых таварыстваў б’юць трывогу

За сто метраў ад надзелаў паўстала арганізацыя зімовага абслугоўвання трасы Менск – Гомель. Тут захоўваюць хімічныя рэчывы – пасыпаць трасу М5. Людзі разумеюць, што перанесці базу ў іншае месца ўжо нельга, але просяць мясцовыя ўлады стварыць паўнавартасную сістэму фільтрацыі, каб не нашкодзіць наваколлю.