Жытні хлеб незаўважна падаражэў на 2 капейкі. Але, калі тыя 2 капейкі перамножыць на колькасць спажытага хлеба, то атрымоўваецца прыбытак у $10 тысячаў штодня.
Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі падлічыў, якія прадукты падаражэлі апошнім часам. І высветліў, што рост коштаў – справа нязменная. Малако таксама падаражэла на 2 капейкі за літр, адпаведна і ўсе вырабы з малака.
«Спажываюць малака і вырабаў з яго грамадзяне па 280 кілаграмаў на жывую душу, трэба было б 354, вучоныя кажуць, але нешта ідзе не так. Не сказаць што ў крамах дэфіцыт, хутчэй у гаманцах», – кажа Міхал Залескі.
Даражэе таксама і мяса, птушка, яйкі. На паўтары адсоткі, на два, пяць, сем – не ўсе спажыўцы заўважылі тыя змены. Але прадаўцы зарабляюць дзясяткі тысяч долараў з кожнай капейкі.
А ці бывае такое, каб цэны зніжаліся? Глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).
Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.
Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.
Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».