Як труцяць светлагорскіх дзяцей: страта прытомнасці, кроў з носу, алергія


У адказ на забарону мітынгу ў Светлагорску супраць шкоднага цэлюлознага завода 200 мясцовых жыхароў выйшлі ў суботу, 15 верасня, на перформанс пратэсту.

Хоць усе дыхаюць адным атручаным паветрам і абураюцца, дзяржслужбоўцы ўсяляк утаймоўваюць пратэсты, кажа светлагорская праваабаронца, былая настаўніца Алена Маслюкова.

Між тым перадусім пакутуюць дзеці: кроў з носу, страта прытомнасці, ванітаванне…

«За дзень на свежым паветры ў дзіцячым садку мая ўнучка асіпла. Амаль не гаварыла. Лекарка сказала, што гэта алергічная рэакцыя на шкодныя выкіды», – распавядае Маслюкова.

Таксама ў выданні:

  • пра смурод гною на працягу некалькіх тыдняў у Менску
  • пра нестатутныя адносіны не толькі ў беларускай арміі, а па ўсёй краіне – аж да парламенту
  • пра тое, чаму ўрад бярэ кітайскія крэдыты, а не МВФаўскія

Акрамя Алены Масклюковай удзел у дыскусіі бярэ былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.