Як трэба называць адноўлены крыж святой Еўфрасінні Полацкай?

Пошукі крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, створанага ў XII ст., пачалі адразу пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць на пачатку 90-ых гадоў. Рэліквію бальшавікі вывезлі з нашай краіны ў 1941-ым годзе.

Пошукі найвялікшай святыні беларусаў вялі па ўсім свеце, але безвынікова. Тады нарадзілася думка пра аднаўленне крыжа.

«Каб людзі маглі бачыць што яны страцілі і каб самім прайсці шлях стварэння рэліквіі», – гэтак абгрунтавала Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» патрэбу стварэння святыні нанова.

Як аднаўлялі крыж? З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся выканаўцы? Чаму праца працягвалася не планаваныя 6 месяцаў, а 4 гады? Як нам ставіцца да адноўленага крыжа ды як яго называць? У праграме ўдзельнічаюць майстар ювелір Мікалай Кузьміч, гісторык Уладзімір Арлоў і археолаг Алег Трусаў.

СП, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?

Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?

Чаму «партызанскі» народ пратэстуе мірна?

«Сталін не ведаў»? Як працавала савецкая ўлада

Калі царква была беларускай?

Новая дата для Дня абаронцы Айчыны

Якую будучыню для Беларусі рыхтаваў Сталыпін

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску