«Народны альбом»: легендарны мюзікл у Менску і ў онлайн-трансляцыі!


Роўна а 20-й гадзіне ў клубе «Prime Hall» у Менску можна будзе паглядзець легендарны беларускі мюзікл. На сцэну выйдуць не менш легендарныя Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў ды іншыя ўдзельнікі «Народнага альбому».

Тыя, хто не здолее трапіць непасрэдна на канцэрт, можа паглядзець інтэрнэт-трансляцыю.


Менскі канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Менску ды Інстытут Адама Міцкевіча.

Мэтай Culture.pl, вядучай маркі Інстытуту Адама Міцкевіча, з’яўляецца прамоцыя Польшчы ды польскай культуры за мяжой. Пад маркай Culture.pl прэзентуюцца высакаякасныя ініцыятывы і падзеі, звязаныя з музыкай, дызайнам, літэратурай альбо тэатрам. Партал Culture.pl – інфармацыйны сэрвіс, які штодня паведамляе пра цікавыя падзеі польскай культуры ў цэлым свеце. Гэта таксама найбольш рознабаковая крыніца ведаў пра польскую культуру.


belsat.eu