Як сустракалі Новы год нашыя продкі?

Што спявалі? Які стол накрывалі? На каго варажылі? У якія гульні гулялі? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распытаюць музыку, этнографа, лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука.

Каманда «Мовы Нанова» віншуе гледачоў са святамі і зычыць радасці і шчасця! Заставайцеся з намі ў Новым 2018 годе!

Сустракаць Новы год – рас. встречать Новый год

Свята – рас. праздник; святкаваць – праздновать

Казачны – рас. сказочный

Упрыгожваць ялінку – рас. украшать елку

Цукеркі – рас. конфеты

Каляровыя цацкі – рас. цветные игрушки

Рыхтавацца – рас. готовиться

Гатаваць стравы – рас. готовить блюда

Салата = салат

Селядзец пад кажухом – рас. селедка под шубой

Качка з яблыкамі – рас. утка с яблоками

Чаканне цудаў – рас. ожидание чудес

Падарунак – рас. подарок

Багатая / Шчодрая Куцця – 1) вечар напярэдадні Новага года; 2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары; 3) абрадавая страва, каша з ячных крупаў (рас. ячменная крупа)

Стравы на Багатую Куццю: куцця са скваркамі, кілбасы, мяса (смажанае, варанае, печанае), вяндліна (рас. ветчина).

Удзячнасць продкам – рас. благодарность предкам

Вячоркі – вольны час, які моладзь праводзіла ўзімку, збіраючыся ў адной з хат, дзе спявала, танчыла, распавядала казкі, знаёмілася

Гульня – рас. игра («Яшчар», «Жаніцьба Цярэшкі»)

Варажба́ – дзеянні моладзі (і часам гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.

Батлейка – лялечнае (рас. кукольное) прадстаўленне на рэлігійны або побытавы сюжэт. Традыцыйныя персанажы батлейкі: Цар Ірад, Вой (Салдат), Цыган з Цыганкай, Мужык, Купец, Жыд з Жыдоўкай, Пан, Лекар і інш.

Скрыня – рас. ящик

Пажаданні, зычэнні – рас. пожелания

Віншаванні – рас. поздравления

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Новы блогер НІХТО вучыць экстрэмізму і кітайскай

Да каго бліжэйшыя палешукі: да беларусаў ці ўкраінцаў?

Беларускі напой збірае чаргу ў цэнтры Варшавы

Чаму габрэі зычаць ворагу, каб яго на руках насілі

Святлана Курс: Лукашэнка – лялечка-бібабо

Кароткая спадніца зрабіла беларускамоўным

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?