Як спраўдзіць, ці я дармаед? Пакрокавая інструкцыя


Каторы год улады абяцаюць сярэдні заробак «папяццот», а тут у базу гэтак званых «дармаедаў» упіхнулі таксама каля пяцісот тысячаў. Таксама абяцалі, што ўжо ад 1 снежня кожны зможа спраўдзіць самастойна, ці ён трапіў у гэтую базу, аднак яшчэ ўчора, 2 снежня, база не працавала. Сёння ж у яе намагаўся трапіць наш калега Зміцер Міцкевіч. Што з гэтага атрымалася, давайце зірнем разам.

Хто ў Беларусі сапраўдны дармаед? Спытаем старшыню Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага.

Кампанія «Гавары праўду» адкрыла для беларусаў гарачую лінію дапамогі тым, хто трапіў у дармаедскую базу. Спытаем аднаго з лідараў кампаніі Андрэя Дзмітрыева, навошта была створаная гэтая лінія і як яна будзе працаваць.