Даты праўды Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»: да 70 % былі не вінаватыя


29 чэрвеня 1941 году Савет народных камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі партыйныя арганізацыі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай Арміяй пры адступленні.

Партызанская вайна была аб’яўленая без увагі на будучыя паводзіны нямецкіх акупацыйных уладаў і настрой насельніцтва, яна была прадыктаваная выключна вайсковымі і палітычнымі задачамі СССР. У той жа час, савецкі партызанскі рух стаў для шмат якіх жыхароў Беларусі шанцам выратавацца або пажаданым выйсцем у складаных варунках.

У выніку дыверсіяў партызанаў немцы неслі вялікія страты. За гады барацьбы партызанамі было падарвана больш за 300 тысяч рэек і пушчана пад адхон 11 128 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай.

Але цярпелі ад партызанаў і цывільныя людзі. Летам 1942 году Цэнтральны штаб партызанскага руху паставіў партызанскім сілам задачу масавага знішчэння мясцовай адміністрацыі і «здраднікаў». Рэальна ў лік такіх траплялі не толькі работнікі адміністрацыі, але і іх сем’і, вясковыя старасты, школьныя настаўнікі і нават сяляне, якія ўзялі зямлю пры раздзеле калгасаў – гэтыя катэгорыі склалі да 70% забітых савецкім падполлем і партызанамі цывільных грамадзянаў.

Глядзі таксама
Каментары