Як рыхтуюцца журналісцкія раследаванні «Белсату»?


Беларуская Асацыяцыя журналістаў узнагароджвала сёння аўтараў лепшых матэрыялаў года ў конкурсе «Вольнае слова». Сярод лаўрэатаў – журналісты «Белсату».

У намінацыі «Журналісцкае расследаванне» прэміі «Вольнае слова» белсатаўцы ўзялі адразу другое і трэцяе месцы. Станіслаў Івашкевіч за артыкул «Як зброя з Беларусі трапіла ў рукі сірыйскіх паўстанцаў?» А Кацярына Андрэева за расследаванне пра гандаль Беларусі з сепаратыстамі ДНР і ЛНР, якое яна падрыхтавала ў суаўтарстве з Ігарам Ільяшом. У нас ёсць магчымасць паразмаўляць з лаўрэаткай гэтага конкурсу пра тое, як рыхтуюцца пераможныя расследаванні. З намі на відэасувязі Кацярына Андрэева.

Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu