Як Расея магла знікнуць з мапы свету і прычым тут беларусы


Ці ведалі вы, што Масква магла стаць часткай Рэчы Паспалітай? Гэта – адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць удзельнікі ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Дзмітрыядам у гісторыі Расеі.

Усё пачалося са смерці першага маскоўскага цара Івана IV Жахлівага. Спустошаная яго праўленнем, Маскоўская Русь напрыканцы ХVI ст. уступіла ў перыяд палітычнай нестабільнасці, якая суправаджалася дынастычным і эканамічным крызісамі. Гэтыя гады, з 1598 да 1613-га, прынята называць Смутай. Падчас яе з’явіліся два Ілжэдзмітрыі, якія спрабавалі выдаць сябе за цудам уратаванага сына Івана Жахлівага і сесці на маскоўскі трон.

Вядоўца «Intermarium» Павел Мажэйка і Геранім Граля, доктар гісторыі, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту, факультэт Artes Liberales. Фота belsat.eu

Атрымалася гэта толькі ў Ілжэдзмітрыя І, якога падтрымала частка элітаў Рэчы Паспалітай. З’яўленне гэтага персанажу мела эфект, супаставімы з феноменам Жаны Д’арк падчас змагання Францыі за свой суверэнітэт у часы стогадовай вайны з Англіяй. Пры гэтым ён спрацаваў двойчы.

Вакол постаці Ілжэдзмітрыя І аб’ядналіся ўсе слаі грамадства тагачаснай Маскоўскай дзяржавы. Яго падтрымалі баяры, просты народ і нават рэгулярная армія, і ў выніку ён быў венчаны на царства стаў законным уладаром «усея Русі». Аднак надоўга замацавацца на троне яму не ўдалося. Менш чым праз год маскоўскія баяры Шуйскія ініцыявалі паўстанне супраць новага цара, у выніку якога той быў забіты.

Удзельнікі ток-шоу «Intermarium» Андрэй Блануца, кандыдат гістарычных навук (Інстытут гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Кіеў), Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) і Павал Мажэйка. Фота belsat.eu

Сярод тых, хто падтрымаў наступнага фэйкавага царэвіча, таксама была шляхта з Рэчы Паспалітай. Але ў выніку Дзмітрыяды выйграла не яна, а Маскоўская Русь, якая змагла пераадолець палітычны крызіс. Гэта яна ў хуткім часе перахопіць геапалітычную ініцыятыву ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. І адным з вынікаў росту магутнасці гэтай дзяржавы стане ліквідацыя Рэчы Паспалітай. А ўсё магло пайсці зусім па іншым сцэнары.

На відэасувязі – Аляксандр Лаўрэнцьеў, кандыдат гістарычных навук (Вышэйшая школа эканомікі, Масква, Расея). Фота belsat.eu

Пра тое, як Масква запрашала на свой трон прадстаўніка Рэчы Паспалітай і як магла паўстаць новая дзяржава ад Урала да Віслы, глядзіце ў новым выданні ток-шоу «Intermarium» (відэа вышэй).

Глядзець іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Intermarium» запусціў падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Банер з фота wikipedia.org, belsat.eu