Як працуюць петыцыі: Міністэрства аховы здароўя ўжо ведае, што рабіць з каранцінам

Улады Беларусі не звяртаюць увагі на патрабаванні беларускага народу ўвесці каранцін. Гэта не адзінае патрабаванне грамадзянаў краіны, якое засталося праігнараваным. Як зрабіць так, каб голас народу быў пачуты?

У эфіры «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Святланаю Калінкінай кіраўнік праекту petitions.by Уладзімір Кавалкін распавялае, як яшчэ пяць гадоў таму зразумеў, што грамадства мусіць мець максімальна зразумелы ды празрысты сродак камунікацыі з чыноўнікамі. Электронныя звароты з рэальнымі подпісамі рэальных грамадзянаў сталіся дзейсным механізмам уздзеяння на чыноўнікаў.

Чаму ж петыцыі, якія заклікаюць увесці каранцін для студэнтаў падчас эпідэміі COVID-19, застаюцца без рэакцыі? Паводле госця праграмы «Размова ProContra» Уладзіміра Кавалкіна, такія гучныя справы цяжка развязваць пры дапамозе «голаса народу».

«Самы просты спосаб «запароць» кампанію, «запароць» петыцыю – гэта ў тэхнічна цікавую прапанову дадаць трошкі ідэалогіі ды трошкі палітыкі. Тады такі тэкст атрымаюць ідэолагі замест дарожнікаў, будаўнікоў, тых людзей, якія займаюцца рэальнымі пытаннямі», – патлумачыў госць праграмы.

Што не так з петыцыяй пра каранцін? Ці можна ўжо сёння спрагназаваць рэакцыю ўладаў? Шукайце адказы ў праграме «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Святланаю Калінкінай і кіраўнікам праекту petitions.by Уладзімірам Кавалкіным.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum, wikimedia.org

Больш матэрыялаў

Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?

Ці забастуюць салігорскія шахцёры?

Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?

Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі

Міліцыянты ў рэгіёнах адхрышчваюцца ад зверстваў менскіх калегаў

Былы супрацоўнік МУС: Сілавікі толькі чакаюць радыкалізацыі пратэстаў

Лукашэнка хоча перагуляць дамовы паміж Расеяй і Захадам