Як прадпрыемствы ў судзе выцягваюць грошы з працоўных


Чаго каштуе змаганне за свае правы, інжынер-канструктар Алесь Аскеркаў, на бок якога стаў Вярхоўны Суд, распавядае ў праграме «Размова» з Уладзімірам Мацкевічам.

Алесь Аскеркаў працуе на сталічным заводзе «Пеленг», які вырабляе оптыка-электронную прадукцыю. Доўгі час ён змагаўся за права карыстацца ўсімі магчымасцямі, што прадстаўляе калектыўная дамова, і пры гэтым не ўступаць у афіцыйны прафсаюз.

Калектыўная дамова – гэта прававы акт, які рэгулюе сацыяльна-працоўныя адносіны ў арганізацыі ды заключаецца паміж працаўнікамі і працадаўцам. Справа дайшла да Вярхоўнага Суду, які падтрымаў Алеся Аскеркава.

З «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча вы даведаецеся:

  • Чаму ў адных выпадках Вярхоўны Суд устае на бок працоўнага, а ў іншых – не.
  • Як сістэма перакладвае фінансавы цяжар на працоўных.
  • Чым можа скончыцца барацьба за свае правы.
  • Ці ёсць сэнс адному ваяваць супраць сістэмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.