Мова Нанова Як патлумачыць дзецям, адкуль яны бяруцца


Як правільна падабраць словы, каб распавесці дзецям пра самае інтымнае? Настасся Сідарава, спецыялістка ў пытаннях рэпрадукцыйнага здароўя, ведае адказ.

Настасся распрацавала аўтарскую методыку, паводле якой праводзіць заняткі для жанчын, а таксама супольныя заняткі для дзяўчатак 9–13 гадоў ды іхных матуль.

Удзельніцы курсу вучацца разумець, як функцыянуе іхнае цела, як зберагчы жаночае здароўе, а таксама як планаваць сям’ю натуральным спосабам і не выкарыстоўваць штучных метадаў кантрацэпцыі.

Першыя студэнткі Настассі, праслухаўшы яе курс, вельмі здзівіліся, што ніхто не давёў ім такую карысную інфармацыю раней. Яны папрасілі спецыялістку зарганізаваць падобныя заняткі для сваіх дачок. Настасся распрацавала курс для дзяўчатак, падчас якога праз гульню тлумачыць ім працэсы, што адбываюцца ў жаночым арганізме ў звязку са сталеннем, цяжарнасцю і родамі.

Якімі словамі распавесці дачушцы пра будову яе цела? Калі лепей пачынаць рыхтаваць дзяцей да дарослага жыцця? Глядзіце ў выданні «Мова нанова» з Глебам Лабадзенкам і Алесяй Літвіноўскай.

Як правільна перакласці на беларускую выраз «Идти по городу»? У граматычнай частцы пагаворым пра адметныя беларускія сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам па і без яго.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары