Як пахаваюць Каліноўскага? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Беларус, літвін і паляк. Гэта адзін чалавек – Кастусь Каліноўскі. Як будзе выглядаць пахаванне правадыра паўстанцаў, якія кінулі выклік імперыі? Мы раскажам і пакажам у «Прасвеце».

Чаму чыноўнікам Лукашэнкі Каліноўскі не патрэбны, і як яго ўшанавалі ў Вільні?

Два дзясяткі трунаў з паўстанцамі, на кожнай імя вертыкальна і гарызантальна па-літоўску і па-польску. І толькі на адным пахаванні – яшчэ і па-беларуску. Літоўскі ўрад змяніў ранейшы праект перапахавання герояў 1863 г., і на магіле Кастуся Каліноўскага будзе подпіс па-беларуску. Змены дамагліся беларусы. Мы з вамі. Афіцыйны Менск у гэтай справе не зрабіў нічога. Чаму Вільня пайшла на гэта, нягледзячы на тое, што
чыноўнікам Лукашэнкі Каліноўскі не патрэбны? Падрабязнасці рэпартажы Сяргея Пелясы з Літвы.

Па-беларуску не толькі на магіле Кастуся Каліноўскага

Могілкі Росы ў Вільні стануць пантэонам самых важных людзей для трох народаў – літоўцаў, палякаў і беларусаў. Там ужо пахаваныя Ёнас Басанавічус, ідэолаг адраджэння Літвы, і сэрца Юзэфа Пілсудскага – кіраўніка даваеннай Польшчы. Увосень на Росах разам з двума дзясяткамі паўстанцаў 1863 г. перапахаваюць і Кастуся Каліноўскага. Дэталі ў інтэрв’ю з Дэйвідасам Матулёнісам, віцэ-канцлерам ураду Літвы, які адказвае за перапахаванне.

Аўстрыйскія мільярды для Беларусі ці для Лукашэнкі?

Аляксандр Лукашэнка прымае высокіх гасцей. Беларусь наведала аўстрыйская дэлегацыя на чале з канцлерам Аўстрыі Зэбаст’янам Курцам, каб узяць удзел у цырымоніі адкрыцця помніку аўстрыйскім ахвярам нацызму ў Трасцянцы. У Беларусь прыехалі прадстаўнікі габрэйскай грамады, сваякі загінулых… а таксама прадстаўнікі эканомікі краіны. Пра сувязі, якія закранаюць не толькі гістарычную памяць, – Вольга Жарнасек.

Трое з 39-ці, а застанецца адзін

Трыццаць дзевяць кандыдатаў – нашым паўднёвым суседзям будзе з чаго выбіраць у найбліжэйшую нядзелю. Але не будзем сябе падманваць, з гэтага бясконцага спісу – а выбарчы бюлетэнь будзе даўжынёю больш за метр, лічацца толькі тры прозвішчы. Чым яны адрозніваюцца? Інтрыга застаецца да канца. Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Інтрыга застаецца да канца

Ва Украіне не было агульнанацыянальных выбараў ужо 5 гадоў. Гэта ўнікальная сітуацыя ў гісторыі нашай паўднёвай суседкі. Таксама ўпершыню на прэзідэнцкіх выбарах не два, а тры фаварыты. Пра гэта ў інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам.

Міжнародны часопіс тэлеканалу «Белсат» «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25. Заходзьце на Facebook праграмы!

belsat.eu