Як падкаціць да дыктатара?


Здароў, грамадзяне! Прайшло тры дні з папярэдняга выпуску, і вось ізноў. Як вам такі тэмп?

Сёння глядзіце:

  • У чым розніца паміж «Машыну» – «Свабоду» і «Машыну Свабоду»?
  • Навошта дыктатарам дарогі?
  • Вінаград і спорт. Яны ў розных сусветах
  • Што бывае, калі ты ўспрыняў фразу «ўкладаць грошы ў сябе» занадта літаральна
  • Рэптылоіды. Чыпаванне. Плоская Зямля
  • Ну і, вядома, гадкія каменты

Ну, вы зразумелі. Гэта ж Вінаград. Прыемнага прагляду.