Гарачы каментар Як не стацца марыянеткай спецслужбаў?


Шэсць працаўнікоў агенцыі БелаПАН на гэтым тыдні выкліканыя на допыты ў Следчы камітэт – у межах гэтак званай «справы БелТА».

«Гэта справа цягнецца ўжо паўтара месяца, і пра яе шырокая публіка пачала забываць. Але следчыя органы не забыліся. То аднаго, то другога фігуранта справы з ліку журналістаў ТУТ.БАЮ і БелаПАНу выклікаюць на допыты або на бяседу. Навошта? Усе ж матэрыялы сабраныя, усе фігуранты справы і сведкі апытаныя. Што яшчэ следчыя хочуць пачуць?», – напісаў метадолаг Уладзіміра Мацкевіч у Фэйсбуку.

Допіс вялікі, агульная думка ў ім – пра тое, што на размовы выклікаюць не проста так, а вярбуюць або ўжо завербавалі спецслужбы. Уладзімір Мацкевіч заклікаў тых, каго завербавалі, прызнацца публічна. І вось учора журналіст ТУТ.БАЙ Дзмітрый Бобрык прызнаўся, што праз пагрозы быў вымушаны падпісаць паперу аб супрацоўніцтве са спецслужбамі.

У студыі «Белсату» Валер Руселік абмяркоўвае справу з метадолагам Уладзімірам Мацкевічам і кіраўніком рэдакцыі інфармацыйных праграмаў Алесем Карніенкам.

 

Глядзі таксама
Каментары