Размова Як не аблажацца, адказваючы на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва?


Дэпутатка Алена Анісім адказвае тым, хто выступае супраць ініцыятывы адзначаць роднай мовай беларускую падчас будучага перапісу.

У «Размове дня« з Усеваладам Сцебуракам госця студыі Алена Анісім, адзначае, што не разумее тых, хто называе фальсіфікацыяй заклік называць беларускую мову роднай падчас перапісу.

«А хто з вас памятае, на якой мове вас вучылі размаўляць вашыя бабулі і дзядулі ў вёсцы да таго, як вас забіралі ў горад, дзе вас ужо навучалі расейскай мове? – звяртаецца да апанентаў спадарыня Алена. – Дык якая родная мова ў вас з маленства? Давайце задумаемся. Ці не момант фальсіфікацыі будзе, калі нашыя заслужаныя людзі, дактары навук, акадэмікі, якія заканчвалі беларускія школы, будуць пісаць раптам, што іх родная мова – расейская. Гэта што, не фальсіфікацыя? Яшчэ якая фальсіфікацыя! Таму самае правільнае – напісаць, што родная мова – беларуская».

Глядзіце ў поўным выданні праграмы:

  • Ці здолее Беларусь перайсці на адзіную дзяржаўную мову на ўзор Украіны?
  • Дзвюхмоўе пагражае сепаратызмам?
  • Калі беларусы пачнуць бараніць сваё права на нацыянальную памяць?
Глядзі таксама
Каментары