«Рожа, рожа… на ветры разляціся, на моры вадою заліся. Назад не вярніся..». – шэпчуцца словы старажытнай замовы. На старым, дзіравым чырвоным швэдры дагараюць дзевяць маленькі скруткаў лёну. Падарожніца Аўгіння Манцэвіч адправілася аўтаспынам у Жыткавіцкі раён, каб пабачыць увачавідкі, як бабулі-шаптухі вылечваюць людзей ад рожы, цяжкога інфекцыйнага захворвання, ды ад іншых хваробаў.
Замовы – найбольш архаічная спадчына. Саклета Нікановіч мае толькі адзін клас школы, аднак гэта не замінае ёй паспяхова лячыць людзей шэптамі. «Я не пэрэшчытаю, Жэнечка, што ты, мілая» – адказвае бабуля Саклета на просьбу вядоўцы назваць колькасць вылечаных ад хваробы.