Як на «Купальночцы» шукалі суджанага? «Лета ў Аб'ектыве»


Канец чэрвеня і пачатак ліпеня – гэта час, насычаны сучаснымі версіямі язычніцкага свята Купалле. Фэсты, звязаныя з пераломам вясны і лета, ладзяцца і на польскім Падляшшы, дзе жывуць некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў.

Першая такая імпрэза пад назваю «Купальночка» прайшла ў вёсцы Залукі Гарадоцкай гміны. На сцэне выступілі мясцовыя фальклорныя калектывы, а таксама госці з Беларусі – ансамбль «Цвецень» з Ваўкавыску. Неад’емная частка «Купальночкі» гэта таксама пляценне вянкоў з палявых кветак ды пусканне іх на ваду.

belsat.eu