Як на беразе ракі Іслач душу ратавалі


У казачным месцы, на беразе ракі Іслач прайшоў вегетарыянскі кўэст «Востраў чараўнікоў».

Гэты фестываль быў накіраваны на самапазнанне і раскрыццё старажытных ведаў. Любы ахвотны мог узяць удзел у майстар-класе Ігара Знака па танцавальна-рухальнай тэрапіі, наведаць семінар па славянскіх архетыпах – магістаркі псіхалогіі Эміліі Юлдашавай і выпрабаваць на сабе сапраўдны славянскі трэнажор – правілы. Сапраўды гарачым фестываль зрабілі ўдзельнікі з «Art-Show DISAR».