Як мецэнат з Расеі ратуе Беларусь


Уявіце, што вы знойдзеце, выйграеце ці заробіце мільён долараў! Колькі грошай з яго вы б патрацілі на дабрачыннасць ці мецэнацтва? Навошта гэтым займаюцца вельмі заможныя людзі?

Адказ на гэтае пытанне, натуральна, лепей атрымаць ад самога буйнога бізнесоўца і мецэната. Так і зробім. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Мецэнацтва: дзеля славы ці справы?».

Госць у студыі – бізнесовец і мецэнат, расеец з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў, вядомы таксама і як Павел Бераговіч, пра якога пісаў часопіс «Forbes».

Сярод праектаў, зладжаных пры ўдзеле фонду «Вяртанне» Паўла Падкарытава – літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча «Дэбют», конкурс «Засьпявай.by», прэмія Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, ахвяраванне на выкуп Статуту ВКЛ і шматлікае іншае.

Таксама ў выданні:

  • Як жывуць і ў што ўкладаюцца сучасныя беларускія мецэнаты.
  • Як функцыянуюць фонды па падтрымцы таленавітай моладзі.
  • Як зладзіць паспяховую краўндфандынгавую кампанію?

А што б па-мецэнацку падтрымалі вы? Ці на што вы шукаеце мецэната? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.