Як Мартыралог Беларусі і БНФ быў створаны ў Чырвоным касцёле


У менскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены ці Чырвоным касцёле ў камуністычную пару месціўся дом кіно. Тут паказвалі фільмы якія не ішлі на шырокіх экранах. Часта гэта былі фільмы сумнеўнага і далёкага ад хрысціянскіх ідэяў зместу. Тут жа ладзілі банкеты беларускія кінематаграфісты і ў кіназале адбываліся іхныя з’езды. А драматычныя падзеі, якія разгортваліся ў гэтае залі 19 кастрычніка 1988 году, вызначылі цэлы шэраг падзеяў найноўшае Беларусі. Альбо нават усю гэтую гісторыю.Менавіта тут былі ўтвораныя беларускае грамадскае гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (БНФ). Беларусы скарыстоўвалі свой шанец, які давала ім гісторыя. Узгадвае сведка тых падзеяў – паэтэса Галіна Дубянецкая – дачка найбольш актыўнага распрацоўшчыка ідэі Мартыралогу Беларусі і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», выдаўца і перакладчыка Міхаіла Дубянецкага. Ён жа і старшыняваў на тым устаноўчым сходзе грамадскасці. Чаму менавіта ён? Як ствараўся «Мартыралог Беларусі» і «БНФ»?[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]