Як малады вясковец варыць у печы піва

Ніякае, нават самае дарагое і фірмовае піва з крамы, не можна параўнацца з сапраўдным, уласна звараным. У гэтым перакананы гаспадар Васіль, які ведае ўсе таямніцы прыгатавання гэтага цудоўнага духмянага напою.

Віктар Шукеловіч у чарговай серыі «Вяскоўцаў» наведаўся ў вёску Жораўка, што ў Любанскім раёне, і пад пільным наглядам спадара Васіля паспрабаваў зварыць уласнае крафтавае піва ў печы.

«У сярэднявеччы людзі думалі: «А адкуль у піве алкаголь?» І вырашылі, што гэта піўныя феі… Цяпер мы ведаем, што гэта дрожджы. Раней выкарыстоўвалі дзікія дрожджы. Пасля варкі выстаўлялі чан з півам на паветра. Усё, што туды нападала, гэта і былі дзікія дрожджы», – патлумачыў спадар Васіль.

Як ставіцца жонка да захаплення мужа півам? Што такое саладушка? Які хмель лепшы? З чым ядуць сусла? Ад чаго залежыць моц? Пасля якога піва менш будзе балець галава? І, урэшце, колькі ж трэба чакаць, каб піва выхадзілася?

Як справіўся Віктар, і што ў яго выйшла за дзіва, глядзіце ў прэм’ерным выданні «Вяскоўцаў».

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ