Як кітайцы святкавалі Купалле і хаваліся ад камароў


Запрашаем у вандроўку па Беларусі разам з кітайскімі студэнтамі Міно Чжан Мін Ланам і Сяў Ўэем.

Яны прыехалі ў Беларусь з кітайскай правінцыі Ху-Нань – радзімы Маў Цзэ Дуна, – каб вывучаць расейскую мову. Нашыя героі хочуць працаваць перакладчыкамі ў кітайска-беларускіх праектах. Дарэчы, у чэрвені Беларусь і Кітай дамовіліся пра свабодны візавы рэжым.

За некалькі месяцаў праведзеных у нашай краіне, Сяў і Міно ні разу не выбраліся з Менску. Дзякуючы ўдзелу ў нашай праграме «Welcome ў Беларусь» у іх з’явілася добрая нагода павандраваць. Мы выбраліся святкаваць Купалле за 150 км ад Менску. Арзагізатары ўжо 18 гадоў адзначае свята ў гэтых мясцінах. Штогод яны прыязджаюць сюды набрацца энергіі ад вады, дрэваў і зямлі.

Як кітайскія студэнты змагаліся з камарамі, вадзілі карагоды ды каштавалі беларускія стравы, глядзіце ў новым выданні «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Спадабалася праграма? Сачыце за намі ў Facebook, ВКонтакте, на Instagram і ў Одноклассниках.