Гарачы каментар Як Кіеў рыхтуецца да захопу Беларусі Расеяй?


Украінскія палітыкі і эксперты зноў папярэджваюць пра пагрозу вайсковае інтэрвенцыі Расеі праз тэрыторыю Беларусі. Асцярогу ва Украіне выклікаюць чуткі пра аб’яднанне Расеі і Беларусі ці нават імаверная анексія Беларусі Расеяй. Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь з фракцыі «Народны фронт» сурʼёзна разглядае такі сцэнар:

«Ва Украіне мы ўспрымаем тыя моманты, каторыя ёсць паміж Лукашэнкам і Пуціным як сітуацыю, якая можа быць разыграная супраць нас. Калі Лукашэнка пойдзе на гэты саюз або калі Расея будзе шукаць магчымасць прыбраць Лукашэнку і анексаваць Беларусь, тады больш за 1000 кіламетраў мяжы з Украінаю ёсць для нас патэнцыяльны фронт наступлення РФ. Мы павінныя быць падрыхтаванымі…»

У самой Беларусі, адносна магчымасці страты незалежнасці галасы экспертаў падзеленыя. Хтосьці сцвярджае, што ніякай пагрозы няма – сённяшняя Расея не ў стане праглынуць Беларусь і ёй гэта не патрэбна. Ёсць і тыя, хто думае па-іншаму. Сярод іх метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч:

«Пагроза пакуль сапраўды малая. Але гэтая дынаміка можа расці. Лаўроў кажа, што агульны парламент немагчымы, агульная канстытуцыя пакуль немагчымая. Пакуль. Але пра аб’яднанне грашовых сістэмаў, перанос эмісійнага цэнтру ў Маскву ён кажа, гэта стаіць на павестцы дня. Расея не адмаўляецца ад планаў паглынання Беларусі. Яна проста іх адсоўвае. Таму пагроза вісіць, мы яе не адвялі. І самае небяспечнае, што ўсё больш і больш людзей нават сярод апазіцыі кажуць: Лукашэнка зʼяўляецца гарантам, ён ніколі не аддасць уладу. Усе спадзяванні складаюцца на Лукашэнку. А калі раптам у Пуцін у гэта паверыць?..»

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары