Як ХХ ст. падрыхтавала беларусаў да незалежнасці


Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст.

Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як падарунак лёсу. Але дастаткова паглыбіцца ў гісторыю нацыянальнага руху, каб пераканацца, што ўсё ХХ ст. патрыёты Беларусі адчайна змагаліся за свой народ, культуру і суверэнную беларускую дзяржаву.

Некаторыя падзеі спрыялі справе Беларусі, іншыя, наадварот, прыносілі бяду. Намаганні беларускіх патрыётаў не былі марнымі. Напрыклад, калі бальшавікі захапілі беларускія землі, то не проста далучылі іх да Расеі, а стварылі псеўдадзяржаву БССР. А ў пачатку 90-х БССР удалося пераўтварыць у незалежную Рэспубліку Беларусь. Гэта было б немагчыма без паспяховага нацыянальнага руху.

Як развіваўся беларускі рух у ХХ ст.? Што здолеў зрабіць, а чаго не дасягнуў? Якія перыяды былі для яго белаю паласою, а якія – чорнаю? Чаму літоўцы здолелі абараніць сваю незалежнасць, здабытую ў 1918 г., а беларусы – не? Чаму не ўдалося стварыць беларускае нацыянальнае войска? Пра што сведчаць пратэсты 2020 г. з пункту гледжання гісторыка? Пра гэта пагавораць дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.