Рэпартэр Як гомельскі праваабаронца змагаецца з міліцэйскім самавольствам


Калі патрабуеш выканання закону ад тых, хто мусіць яго ахоўваць, будзь гатовы атрымаць пратакол.

У нашай краіне пацярпець можна нават за дапамогу іншым. Як гомельскі праваабаронца Павел Главацкі змагаецца з міліцэйскім самавольствам, і што з гэтага атрымліваецца.

Таксама ў праграме «Рэпартэр»:

Беларуска хоча ператварыць сваю вёску ў «лясную казку»

Марыя Дашчынская, жыхарка вёскі Аксакаўшчына, што пад Менскам, хоча ператварыць сваю вёску ў «лясную казку».

Два гады таму Марыя стварыла ініцыятыўную групу, і за гэты час ім удалося развязаць шэраг важных мясцовых праблемаў. Напрыклад, яны дамагліся рамонту некалькіх дарог. Цяпер самі зрабілі спартовую пляцоўку. Абсталяванне закупілі пры падтрыманні Фонду развіцця мясцовых супольнасцяў. Сутыкнуліся, зразумела, і з тым, што мясцовыя ўлады дапамагчы не хацелі.

Жанчыны ва ўсім свеце вяжуць рэчы для неданошаных немаўлят

Беларускі далучыліся да міжнароднай ініцыятывы «28 петляў», у межах якой жанчыны ва ўсім свеце вяжуць рэчы для неданошаных немаўлят.

Рэч у тым, што дактары навучыліся ратаваць дзяцей, якія нарадзіліся вагой ад пяцісот грамаў. Але ёсць высокая рызыка, што такое маленькае немаўлятка можа памерці ў першыя ж дні або месяцы свайго жыцця. Як адзенне, звязанае з грубай воўны, можа дапамагчы? І якім чынам можна далучыцца да руху «28 петляў»?

Глядзі таксама
Каментары