Як гарадзенцы цешыліся Лукашэнку. «Тыя, хто мог, стараліся не выходзіць з дамоў»


Прыгажосць, штопраўда, на ўласны капыл, намагаліся ўсе апошнія дні навесці ў Горадні і ваколіцах мясцовыя ўлады. Сёння туды прылятаў Лукашэнка. На відэасувязі з Горадні галоўны рэдактар парталу HRODNA.LIFE Аляксей Шота. Як сённяшні дзень пражылі гарадзенцы?

«Тыя, хто мог, стараліся не выходзіць з дамоў. Я прынамсі пераседзеў візіт Лукашэнкі дома, бо даўно было вядома, што ён прыедзе, яшчэ ў канцы верасня, ужо тады пачалі прыводзіць горад у парадак. Упрыгожваць дамы пад знос, транспартны калапс сёння з самай раніцы. На Горкага, на Суворава, на іншых трасах кожныя 100 метраў стаялі ДАІ. ВК былі выдатныя фотаздымкі6 як людзі стаялі ў пробках. Ніхто не думае пра гараджан, а толькі пра камфорт гэтага картэжу і бяспеку гасцей. Сёння пра гэта сам прэзідэнт сказаў, чаму ён рэдка прыязджае ў Горадню – нібыта тут усё добра, не трэба кантраляваць, таму не трэба і ездзіць. Але хіба кожны гарадзенец скажа, што прычына іншая. Бо ён нас не любіць. А не любіць чаму? Бо яго тут найменш падтрымлівалі заўсёды, хіба і зараз так…»

Працяг размовы – у сюжэце.