Як фірмы-прывіды ўзбуйняюць лічбы ў жыроўках беларусаў. Расследаванне «Белсату»




Функцыянеры дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнерга» рыхтуюцца да пераезду ў новы офісны будынак у цэнтры Менску. Камітэт дзяржкантролю ўжо зацікавіўся яго каштарысам на 9 мільёнаў долараў. Маўляў, як мадэрнізаваць цепласеткі – дык дэфіцыт сродкаў.

2019 год можа быць такім самым багатым на карупцыйныя скандалы ў галіне энергетыкі, як і 2018-ы. Летась у выніку праверак ці то ў адстаўкі, ці то ў СІЗА былі адпраўленыя міністр энергетыкі, дырэктар «Белэнерга» і шэраг іншых начальнікаў.

Але распачаў расследаванні аб безгаспадарлівасці і кумаўстве ў энергетыцы паўтара года таму – менавіта наш тэлеканал. Пасля шэрагу праграмаў некаторыя памянёныя ў іх кіраўнікі ваяўніча ўзяліся за ачышчэнне сваёй рэпутацыі праз суды.

Між тым, выявіліся іншыя схемы выпампоўвання грошай з «Белэнерга» праз ланцужкі прыватных фірмаў, якім надалі фактычна статус манаполіяў.

У межах расследавання дзейнасці фірмаў-прывідаў, што ў выніку адбіваецца на жыроўках беларусаў, мы прыйшлі за адказамі ў працоўныя кабінеты да дырэктара кампаніі «Белкацёлачыстка» і ўласна гендырэктара «Белэнерга».

Што яны адказалі на нязручныя пытанні і як «адмываюцца» грошы ў энергетыцы – глядзіце ў расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» на «Белсаце».