Як фальсіфікуюцца судовыя справы? Сведчанні былых пракурорскіх і судовых работнікаў.


Хто і як прымушае суддзяў выносіць пастановы насуперак закону? Што пагражае ім за непаслушэнства? А як тая ж самая судовая сістэма працуе ў выпадках, калі не замешаная палітыка? Прызнанне работнікаў сістэмы юстыцыі ў новым выданні праграмы «Шчыра кажучы».

Больш за 10 тысяч чалавек так ці інакш трапілі пад судовы пераслед за апошнія тры месяцы ў звязку з прэзідэнцкімі выбарамі, паведамляюць праваабаронцы.

«Сістэма прадэманстравала тое, на што яна здольная. Зноў тэндэнцыі, якія вельмі не падабаюцца: выязныя судовыя паседжанні, ізалятары, куды не пускаюць адвакатаў. Няма магчымасці даведацца, што там адбываецца. Супрацоўнікі міліцыі сталі сведкамі ў балаклавах. Гэта яшчэ больш паказвае, наколькі праваахоўная сістэма, судовая сістэма зараз заадно», – дзеліцца праваабаронца Наста Лойка.

Аляксандр Дзядок, суддзя Менскага абласнога суда ў адстаўцы, які займаўся крымінальнымі справамі, а таксама працаваў у пракуратуры і МУС, зазначае, што суды ў Беларусі, па-сутнасці, – гэта частка выканаўчай улады.

«У практыцы судоў РБ апраўдальны прысуд – гэта менш за 1 %… Усе судовыя ўзроўні падпарадкоўваюцца прэзідэнту РБ, які прызначае суддзяў, прызначае на новыя тэрміны, прызначае на іншыя пасады, прысвойвае кваліфікацыйныя класы суддзяў. Гэта значыць, адміністрацыя прэзідэнта рыхтуе пэўныя дакументы, і ўсе дзеянні прэзідэнт афармляе сваім указам. Можна зрабіць выснову: судовая сістэма падпарадкоўваецца прэзідэнту РБ».

А несамастойнасць судовай улады ў Беларусі ў тым ліку – асноўная перашкода на шляху да замежных інвестыцыяў.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Чаму, сарваўшы маску супрацоўніку ў цывільным, можна атрымаць крымінальны артыкул?
  • Колькі суддзяў звольнілася пасля ўвядзення персанальных санкцыяў?
  • Як былы памочнікам пракурора спрабаваў распачаць праверку па факце жорсткага збіцця байкераў?

Глядзіце іншыя выданні праграмы «Шчыра кажучы».

Belsat.eu