Як двое былых наркаманаў адкрылі цэнтр рэабілітацыі


Вярнуцца з нарказалежнасці да нармальнага жыцця – вельмі складана, але магчыма

Перамагчы нарказалежнасць вельмі складана, але магчыма. Перакананыя ў гэтым героі нашага першага рэпартажу, у якіх атрымалася вярнуцца да нармальнага жыцця. Двое былых наркаманаў, жадаючы дапамагчы іншым залежным, стварылі комплексную праграму рэабілітацыі ды адкрылі рэабілітацыйны цэнтр «Фенікс». Там з дапамогаю ёгі, групавой тэрапіі ды індывідуальных сустрэчаў з псіхолагам нарказалежныя могуць знайсці святло сярод цемры.

Інвалід Мікіта Трафімовіч клапоціцца пра правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Рэпартаж пра Мікіту Трафімовіча, для якога інваліднасць не замінае актыўна займацца пытаннямі правоў чалавека. Мікіта – суарганізатар і сувядоўца семінараў «Міласэрнасць або права? Што трэба чалавеку з інваліднасцю?». Ён мяркуе, што правы людзей з інваліднасцю можна захаваць, толькі займаючыся агульнымі правамі чалавека, не вылучаючы асобна праблемаў інвалідаў. Бо няма сэнсу рамантаваць прабоіны, калі трэба будаваць новы карабель.

Царква Іконы Божай Маці ў Менску – апошняя надзея і сапраўднае выратаванне душы!

Царква часта робіцца апошняй надзеяй і сапраўдным выратаваннем душы. Адзін з яркіх прыкладаў – царква іконы Божай Маці «Усіх тужліўцаў радасць» ў Менску. Пры царкве створаныя майстэрні ды разам з імі працоўныя месцы для людзей з непрацоўнай групы інваліднасці, якія застаюцца часткова непатрэбнымі.