Як дуб можа стаць агрэсіўным


У найноўшым выданні «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгіня Манцэвіч шукае па ўсёй краіне экзатычныя дрэвы.

53 гады таму пад Шчучынам пасадзілі плантацыю коркавых дрэваў для таго, каб рабіць з іхнай кары пракладкі для коркаў ад ліманаду «Бураціна» Лідскага піўзавода, але праз тое, што дрэвы раслі на закрытай тэрыторыі вайсковага аэрадрому, пра іх не ведалі нават мясцовыя жыхары.

Пакуль дрэвы выраслі, тэхналогіі крочылі далёка наперад: з’яўленне пластыкавых бутэлек і бляшанак прывяло да таго, што патрэба ў корцы знікла і цяпер плантацыя аксамітных дрэваў проста ўпрыгожвае мясцовы лес.

Глядзіце ў відэа, дзе ў Беларусі можна знайсці кедр, грэцкі арэх, срэбраны клён і канадскі дуб.