Так званыя прызначаныя дзяржавай «дармаеды» лёгка пазбегнуць санкцыйных стоадсоткавых камунальных плацяжоў, перапісаўшы кватэры на сваякоў, кажа рэдактарка Hrоdna.life Ірына Новік.
Гісторык і палітык Ігар Лялькоў заўважае, што «дармаеды» сталі не крыніцай дадатковых даходаў для дзяржавы, а прычынай лішніх расходаў.
Дык хто каго даціскае?
Падрабязней пра гэта, «армянскі сіндром» Лукашэнкі і астравецкі для ўсёй краіны – у «Размове» Усевалада Сцебуракі з Ігарам Ляльковым і Ірынай Новік.