Слынны оперны спявак, барытон Ілля Сільчукоў, падзеліцца абставінамі свайго звальнення з Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету пасля 15 гадоў сумленнае працы, а таксама распавядзе, як гартуе сябе, каб размаўляць па-беларуску.
Ілля Сільчукоў – зорка оперы, тройчы лаўрэат прэзідэнцкае прэміі для падтрымання таленавітае моладзі, лаўрэат 16 конкурсаў, у тым ліку міжнародных.
Ілля не застаўся абыякавым да пратэстаў у Беларусі і жорсткай рэакцыі ўладаў на іх. Ён запісаў відэазварот, які дырэкцыя палічыла «амаральным». У выніку спевака звольнілі, калі ён быў на бальнічным праз хваробу на каронавірус. Дарэчы, дырыжора Вялікага тэатру Беларусі Андрэя Галанава, які ўзяў удзел у запісе відэазвароту, таксама звольнілі.
Ілля не ўвесь час размаўляе на беларускай мове. Ён не хавае, што шлях да беларускамоўнасці даецца яму цяжка. Але ён не здаецца і не марнуе магчымасці пагутарыць на роднай мове. На ягоную думку, усё пачынаецца, як у песні, з «простых словаў, простых рэчаў».
«Хацелася б усіх нашых тэлегледачоў заахвочваць – пачынайце з самых простых рэчаў: «дзякуй», «да пабачэння», «сустрэнемся пазней»… Адно, два, тры слоўцы на роднай мове – яны аздобяць ваш, як кажуць, conversation», – раіць Ілля.
Чаму наш герой адмовіўся ад звання лаўрэата прэзідэнцкае прэміі, у якіх краінах выступаў, якімі міжнароднымі дасягненнямі больш за ўсё ганарыцца і што адчувае, калі спявае па-беларуску, – пра ўсё гэта даведаемся з чарговага выдання праграмы «Мова Нанова».
У граматычнай частцы разбіраемся ў тым, як гэта – ганяць ва ўсю моц і бегчы трушком, а таксама падбіраем беларускі адпаведнік для выразу «хлопотное дельце».
Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.
Перахварэць – рус. переболеть
У добрым гуморы – рус. в хорошем настроении
Асэнсаваць – рус. осмыслить
Супярэчлівыя адчуванні – рус. противоречивые чувства
Учынак – рус. поступок
Відэазварот – рус. видеообращение
Адмовіцца – рус. отказаться
Узрушаны – рус. встревожен
Бегаць трушком, бегаць трухам, патрухаць, подбегам
Ганяць ва ўсю моц, бегаць як мага, ганяць стрымгалоў, бегчы на скрут галавы, бегчы на злом галавы
Кропля – рус. капля
Жарт – рус. шутка
Злоўжываць – рус. злоупотреблять
Пашанцаваць – рус. повезти
Асабіста – рус. лично
Клопат – рус. хлопоты
Клапотны, турботны – рус. хлопотный
Справа, занятак, бизнес – рус. дело
Справунак – рус. делишки
Той яшчэ занятачак! / Такая сабе справа!
Гартаваць – рус. закалять
Разнастаіць – рус. разнообразить
Досвед = вопыт
Звышнатуральны – рус. сверхъестественный
Мінулае – рус. прошлое
Усведамленне – рус. осознание
Асабісты прыклад – рус. личный пример
Паліва – рус. топливо
Натхняльны – рус. вдохновляющий
Заахвочваць = заклікаць
Аздобіць – рус. украсить
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: Viktor Drachev / TASS