Як бясплатна або танна запісацца ў спартовую секцыю


Нетыповы (і танны) спорт для дзяцей

У 2016-м, паводле падлікаў экспертаў, на тое, каб сабраць дзіця ў школу ў сярэднім бацькі выдаткавалі па 200 рублёў на сям’ю. Але ў гэтую суму не ўвайшлі выдаткі на факультатывы і спартовыя секцыі. Апошнія па ўсёй краіне ўжо даўно камерцыялізаваліся, але знайсці танныя ці бясплатныя ўсе яшчэ можна.

Ганна Нежавец спецыяльна для рубрыкі «Свая кішэня» адшукала, дзе і якім спортам можа заняцца дзіця так, каб бацькі на гэты спорт нічога не выдаткоўвалі.

Каму вяртаць непатрэбны падарунак

На Захадзе і ў Японіі падарункі дораць разам з цэтлікамі. Таму, калі рэч не спадабаецца, яе можна вярнуць у краму. У нас падарункаў з цэтлікамі не пабачыш. Затое ў нас можна вярнуць пакупку і без цэтліку: доказамі, што вы набылі тавар у канкрэтнай краме, могуць быць элементы ўпакоўкі, словы сведкаў, запоўнены гарантыйны талон.

Што і калі можна вярнуць у краму, а што – не, распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Рэкруцеры супраць агенцыяў па працаўладкаванні

Паводле новых правілаў, усе агенцыі па працаўладкаванні павінныя зарэгістравацца ў адзіным дзяржаўным рэестры і браць грошы за сваю дзейнасць толькі пасля таго, як рэальна працаўладкуюць кліента. Але азначэнне «агенцтва па працаўладкаванні» у законе вельмі шырокае, пад яго трапляюць і рэкруцінгавыя агенцтвы, якія працуюць не з фізічнымі, а з юрыдычнымі асобамі.

Падаецца, гэтыя юрыдычныя нюансы простаму чалавеку ведаць і не трэба. Але праз новы закон сотні ці нават тысячы людзей застануцца без дапамогі ў пошуку працы. Чаму – тлумачым у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Рэальны кошт газу

Змяненне цэн на газ яскравей за самых ярых прапагандыстаў можа ўнутраную палітыку з эканомікаю растлумачыць. У Эстоніі, напрыклад, газ патаннеў за год на 20%, а ў Беларусі на 20% падаражэў. Ці то ён у іх занадта дарагі быў, ці то ў нас занадта танны.

Міхал Залескі ў рубрыцы «Шалёныя грошы» на прыкладзе газавых тэндэнцый паказвае тэндэнцыі змянення колькасці грошаў у гаманцы кожнага беларуса.