Як будавалі баявую ладдзю вікінгаў, якая возіць турыстаў па Нёмне


Двухгадовая карпатлівая праца з дрэвам, жалезам, вяроўкамі і тканінай закончылася спускам на ваду рэканструяванага баявога судна вікінгаў Х ст.

Апантаны старажытнай гісторыяй лекар-рэнтгенолаг патраціў мноства вольнага часу, сілаў і грошай, пераадолеў усе бюракратычныя перашкоды і цяпер гарадзенцы і турысты могуць гэтым скарыстацца. У выходныя дні падчас навігацыі кожны ахвотны ступае на хісткую палубу і плыве па нёманскім рэчышчы – дакладна там, дзе тысячу гадоў таму плавалі сапраўдныя вікінгі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu