Як беларусцы працуецца ў Рыме?


У вечным горадзе здымачная група праграмы «Беларускі свет» пазнаёмілася з беларускай-гідам Інай Гоўзбіт.

Якія месцы яна раіць наведаць у Вечным горадзе? Куды найчасцей заязджаюць беларусы? І якія таямніцы хавае ў сабе Рым? Пра гэта – у першым сюжэце «Беларускага свету».

Таксама ў праграме:

  • Чым жыве Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі: распавядае кіраўнік арганізацыі, сябра Рады Беларускай народнай рэспублікі Мікалай Пачкаеў.
  • Рэпартаж з польскага мястэчка Орля, якое жыве памяццю пра габрэяў, знішчаных у канцлагеры Трэблінка.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.